Гісторыя, што летась пачалася як спартыўны анекдот, скончылася трагедыяй. «Бейсбаліст коштам у 10 біт» скончыў жыццё самагубствам.

26‑гадовы пітчэр з амерыканскай каманды другой лігі «Ларэда Бронкас» Джон Адом не вытрымаў бясконцых жартаў у свой бок.

Летась ён стаў вядомым не праз свае спартыўныя вынікі, а праз дасціпны кантракт мэнеджэраў дзвюх камандаў – праз юрыдычныя акалічнасці быў немагчымы пераход Джона Адома з адной у другую каманды, таму ён быў фармальна абменены на 10 бэйсбольных біт. Гэта было патрэбна, каб захаваць фармальны бок пераходу гульца, і ў аніякім разе дадзеная інфармацыя не павінна была трапляць на старонкі СМІ.

Але ж інфармацыя трапіла, і ўжо па прыезде на новае месца працы, бэйсбаліст атрымаў мянушку «Хлопец цаной 10 бітаў». Больш нікога не цікавілі ягоныя поспехі і паразы – яго толькі й пыталіся, што пра тыя біты. Гледачы спявалі пра гэтыя біты песні, рабілі плакаты і г.д. Пашуковікі ў Сеціве выдавалі на запыт «John Odom» звесткі пра гэтыя злашчасныя біты. І тады Адом вырашыў, што ён ня варты такой увагі да сябе, і праз тры тыдні пасля той фатальнай здзелкі, сыходзіць з клубу, каб «выправіць сваё жыццё».

5 лістапада мінулага году ён быў знойдзены дома мёртвым. Ён атруціўся празмернай дозай наркатычных рэчываў і алкаголю. Але пра ягоную смерць стала вядома толькі сёння раніцай – апошнія месяцы мэнджэры некалькіх каманд беспаспяхова намагаліся перадаць яму запрашэнне выступаць за іхнія клубы, ня ведаючы, што яго ўжо няма ў жывых.

Сёння, 5 сакавіка, пачынаеца Кубак свету па бейсболе.

А тыя 10 кляновых бітаў, агульным коштам 665 даляраў, застануцца ляжаць на складзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?