У Беларусi, паводле папярэднiх звестак, на 1 студзеня 2009 году жанчын налiчвалася 5 млн 160,1 тыс. (53,4 працэнта насельнiцтва краiны).

Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс‑сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, большасць жанчын — жыхаркi гарадоў i гарадскiх пасёлкаў (74,1 працэнта).

На 1000 мужчын у краіне прыпадае 1144 жанчыны. Калi ў гарадах на 1000 мужчын прыпадае 1150 жанчын, то ў сельскай — толькi 1126. Сярод гараджан колькасць мужчын перасягае колькасць жанчын ва ўзроставых групах да 30 гадоў, у сельскай мясцовасцi мужчыны пераважаюць ва ўзроставых групах да 55 гадоў.

Найбольшая дыспрапорцыя па полу назiраецца ў пажылых узростах. Колькасць жанчын ва ўзросце 60‑69 гадоў на 1000 мужчын складае ў гарадскiх паселiшчах 1500 чалавек, у сельскай мясцовасцi — 1554 чалавекi, а ва ўзросце 70 гадоў i старэйшых жанчын амаль у 2,5 раза больш, чым мужчын (прычым i ў гарадах, i ў вёсцы).

На полаўзроставую структуру насельнiцтва вялiкi ўплыў аказвае працягласць жыцця мужчын i жанчын. Паводле ацэнкi ПРААН, натуральнай рознiцай прынята лiчыць 5 гадоў. У Беларусi ж захоўваецца значная рознiца ў працягласцi жыцця мужчын i жанчын. Яна склала ў 2007 годзе амаль 12 гадоў (мужчыны жывуць у сярэднiм 64,5 года, жанчыны — 76,2 года).

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0