У Свіслацкім раёне мужчына нечакана выйшаў на пуці і трапіў пад цягнік, паведамляе Следчы камітэт.

Грузавы чыгуначны склад паблізу станцыі Несцеравічы наехаў на 49-гадовага мужчыну.

Мужчына за 20 м да цягніка нечакана стаў пераходзіць пуці. Машыніст экстрана затармазіў, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0