Расійскі акцёр Гоша Куцэнка заявіў, што аднойчы марыў стаць прэзідэнтам Украіны, піша «Вечерняя Москва».

Паводле яго слоў, гэтая ідэя абмяркоўвалася «дастаткова сур'ёзна», аднак пасля хваробы маці Куцэнка адмовіўся ад прэзідэнцкіх амбіцый.

«Я вось шмат думаў над тым, як бы сябе паводзіў, калі б быў прэзідэнтам краіны», — сказаў Куцэнка.

Гоша Куцэнка (сапраўднае імя — Юрый Куцэнка) нарадзіўся ў Запарожжы і да 1988 года жыў ва Украіне. Затым пераехаў у Маскву, паступіўшы ў Школу-студыю МХАТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0