У Татарстане сілавікі адпрацоўвалі свае дзеянні ва ўмовах масавых беспарадкаў на вучнях дзявятых класаў мясцовай школы. Кіраўніцтва МУС Татарстана прызначыла службовую праверку ў сувязі з інцыдэнтам.

Старшыня прафсаюза Альянс настаўнікаў Рэспублікі Татарстан Раўшан Валіулін у Facebook паведаміў, што дзевяцікласнікам прапанавалі нападаць на сілавікоў, якія былі ў поўнай экіпіроўцы са шчытамі і дубінкамі. Школьнікаў скручвалі і заломлівалі ім рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0