Адмірал Аляксандр Вітко прызначаны на пасаду начальніка Галоўнага штаба ВМФ.

Аляксандр Вітко нарадзіўся ў Віцебску ў 1961 годзе, а яго дзяцінства прайшло ў Оршы. Скончыў Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча ў Севастопалі, служыў на Ціхім акіяне, Паўночным флоце.

У 2014 годзе на пасадзе камандуючага Чарнаморскім флотам атрымаў званне адмірала і ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені. Таксама ён удзельнічаў у арганізацыі працы «Сірыйскага экспрэса», які забяспечваў групоўку расійскіх войскаў у Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0