Беларусь і Расія ў найбліжэйшы час завершаць ўзгадненне ўсяго пакета інтэграцыйных дарожных карт для таго, каб кіраўнікі дзяржаў яго ўхвалілі. Пра гэта заявіў у панядзелак першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты на ўрачыстым прыёме ў пасольстве Расіі ў Беларусі, паведамляе ТАСС.

Дзмітрый Круты.

Дзмітрый Круты.

«На сёння ў нас, па вялікім рахунку, за выключэннем некалькіх пытанняў, якія ўдакладняцца ў найбліжэйшыя 2—3 дні, інтэграцыйны пакет будзе ўзгоднены. Мы падбяром час, каб нашы лідары ва ўрачыстай абстаноўцы яго падпісалі або парафіравалі. Гэта надасць беспрэцэдэнтны, новы імпульс нашым адносінам», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер урада.

У першую чаргу, растлумачыў Круты, «гэта будзе эканоміка». Ён прызнаў, што спачатку інтэграцыйная праца ішла «вельмі марудна».

«Тут няма нічога дзіўнага. Асабліва за апошнія гады, калі Расійская Федэрацыя апынулася ў вельмі складанай сітуацыі, і сутыкнулася, па сутнасці, з беспрэцэдэнтным знешнім ціскам, яна была вымушана трансфармаваць сваю эканамічную і фінансавую палітыку. Адсюль і бюджэтная кансалідацыя, увядзенне правілаў, падатковы манеўр, палітыка імпартазамяшчэння і іншае», — удакладніў Круты.

«І нам, як бліжэйшым партнёрам здавалася, што гэта шмат у чым накіравана супраць нас. Расійскія калегі з галіновых ведамстваў патлумачылі, што гэта не так. І сёння мы гэта адчуваем», — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0