Аляксандр Лукашэнка прыгразіў пошукам альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты і газу, у выпадку калі Расія вызначыць занадта высокі кошт на гэтыя рэсурсы. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Як можна арганізаваць эканоміку, калі мне кажуць: 152 даляры павінна быць цана на газ? Ды яна не можа такой быць, бо мы без мытнай пошліны гандлюем. А на апошніх перамовах я наогул сказаў, калі гандаль гэты пайшоў, па нафце асабліва: добра, давайце вашыя цэны, мы будзем плаціць. Але калі расійскі рынак у 25 млн тон нафты і ў 22 млрд кубоў газу сыдзе кудысьці, вы на мяне не крыўдуйце», — заявіў Лукашэнка.

Пасля гэтых слоў у Маскве сказалі, што сыход Беларусі з расійскага рынку прывядзе да таго, што нафта і газ будуць абыходзіцца для Мінска даражэй, дадаў Лукашэнка. «А я прывёў прыклад: калі вы пачалі сварыцца з Украінай па транзіце газу, што вы зрабілі? Пабудавалі абыход — Паўднёвы і Паўночны паток. Гэта дзясяткі мільярдаў даляраў. Так што яшчэ невядома, што будзе далей. Але вы плюнулі і пачалі гэта рабіць. Я дакладна так зраблю, Уладзімір Уладзіміравіч. Я буду шукаць альтэрнатыву. А яе ўсё роўна трэба шукаць. І я гэта ад кіраўніцтва Расеі не хаваю», — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

У якасці альтэрнатывы Лукашэнка мае намер выкарыстоўваць рэверс нафты. «Я магу праз Польшчу, яны прапануюць (гэта самы танны маршрут), узяць саудаўскую або амерыканскую нафту, што танней з рынку ў Гданьску, і па трубе завезці рэверсам», - адзначыў ён.

Як нагадаў Лукашэнка, у Беларусі тры трубы нафтаправода «Дружба» з Расіяй. «На першым этапе я забіраю адну трубу і рэверсам пастаўляю нафту да нас на НПЗ Паўночны і Паўднёвы, а затым перапрацоўваю. У гэтым годзе мы цалкам скончылі мадэрнізацыю гэтых НПЗ, там глыбіня перапрацоўкі, як у Еўропе. Пойдзе нармальна, я забяру рэверсам другую трубу. У Расіі застанецца адна. Расія пастаўляе пад 70 млн тон па гэтых трубах на прэміяльны заходні рынак. Калі я забяру 2 трубы, у яе застанецца недзе 20 млн тон.

І я задаю пытанне: вы навошта мяне заганяеце ў вырашэнне пытання такім чынам? Я гэтага не хачу», — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка дадаў, што сябе рэспубліка нафтай і так забяспечвае. «У нас здабываецца прыкладна 2 млн тон нафты. Мы ў любым выпадку бензабак любому беларусу зальем. Але нам для эканомікі патрэбна нафта — крыху больш за 6 млн тон, каб цалкам сябе забяспечыць. Але мы ў Расіі купляем 25 млн тон», - адзначыў ён.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што Беларусь з'яўляецца трэцім спажыўцом расейскага прыроднага газу пасля Германіі і Італіі. «Вы хочаце гэты рынак страціць? Не», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0