У інтэрв'ю галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не гандлюецца, а вядзе перамовы з кіраўніцтвам Расіі, піша Радыё Свабода.

Аляксей Венядзіктаў сказаў, што перад пачаткам інтэрв'ю маніторыў расійскія медыя і неаднаразова адзначаў, што ягоныя калегі называюць «прэзідэнта Беларусі — капрызным». Гэта не так, нельга знайсці «залатую сярэдзіну».

«Прабачце за нясціпласьць, я дасведчаны, з працяглым тэрмінам знаходжання на гэтай «страшнай пасадзе», — адказаў Лукашэнка. — Дык вось капрызныя людзі столькі ня тое што столькі не працуюць, столькі не жывуць. У чым мой капрыз? У тым што гандлююся? Нават не гандлююся, а вяду перамовы. Не з маёй падачы вы вынеслі на ўзровень прэзідэнтаў гэтыя пытанні. І мы замест таго, каб перад Новым годам падняць з маім блізкім сябрам Уладзімірам Уладзіміравічам кілішак гарэлкі ці самагонкі, прывязу з Белавежскай пушчы, паціснуць рукі, пачынаем сабачыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0