Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі ўзоры спартыўнай формы беларускіх атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, перадае БелТА.

Спартыўная форма распрацоўвалася беларускімі кампаніямі «Сола-Пінск» і «Свiтанак». Базавыя камплекты кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Адзін з варыянтаў формы выкананы ў бела-сініх танах, у дызайне выкарыстаны арнаменты і ўзоры. Найбольш яркімі і смелымі глядзеліся бела-чырвоныя касцюмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?