Аляксандр Лукашэнка 24 снежня прыняў рашэнне па кадравых перамен у МУС, паведамляе БелТА.

Намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі стане Аляксандр Барсукоў, які да гэтага быў проста намеснікам міністра.

Ён заняў пасаду, якую раней займаў Мікалай Мельчанка. Той стане афіцыйным прадстаўніком МУС у пасольстве Беларусі ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове.

Намеснікам міністра стане Сяргей Хаменка, які дагэтуль узначальваў Дэпартамент аховы МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0