У нядзелю днём мінчук паведаміў у міліцыю, што са стаянкі каля шматпавярховіка на праспекце Дзяржынскага прапаў яго «Фальксваген». Сілавікі знайшлі машыну недалёка ад Мінска ў двары прыватнага дома. 76-гадовы гаспадар шчыра здзівіўся візіту праваахоўнікаў і расказаў сваю гісторыю.

Сын мужчыны валодае аналагічным «Фальксвагенам» і цяпер знаходзіцца за мяжой. У пенсіянера ёсць ключы, перыядычна ён карыстаецца аўтамабілем з дазволу сына. У нядзелю, як звычайна, ён прыйшоў на стаянку, знайшоў аўто, адчыніў, завёў і паехаў на дачу. Толькі адзначыў, што замок дзвярэй заядае. Да прыбыцця праваахоўнікаў мужчына быў упэўнены, што ў двары стаіць аўто яго сына. А на тое, што дзяржнумар іншы, ён увагі не звярнуў.

Міліцыянеры праверылі: сапраўды, ключ пенсіянера адчыняе і заводзіць чужую машыну. А на той самай паркоўцы ў Мінску стаіць такі ж «Фальксваген», які належыць яго сыну.

Крымінальную справу заводзіць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0