Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зноў вельмі балюча адрэагаваў на крытыку Еўрапарламента пакта Молатава-Рыбентропа, заявіўшы, што змова заходніх дзяржаў з Адольфам Гітлерам яшчэ раней праклала шлях да пачатку Другой сусветнай вайны.

Ён сказаў, што СССР быў адной з апошніх краін, якія падпісалі пакт аб ненападзе з Германіяй, а да гэтага гэта зрабілі «ўсе вядучыя краіны Еўропы».

Ён прызнаў, што пакт Молатава — Рыбентропа змяшчаў так званы сакрэтны дагавор аб падзеле сфер уплыву, але абвінаваціў краіны Захаду ў тым, што яны яшчэ раней уступалі ў змову з Гітлерам.

«А чым займаліся еўрапейскія краіны да гэтага? Роўна тым жа самым! Усе зрабілі тое ж самае, пачынаючы з 1938 года. Калі Гітлер прад'явіў свае прэтэнзіі на частку Чэхаславакіі, Вялікабрытанія і Францыя здалі свайго хаўрусніка, хоць у іх з Францыяй была дамова аб узаемадапамозе, і далі Гітлеру магчымасць захапіць частку Чэхаславакіі», — сказаў Пуцін.

Таксама Уладзімір Пуцін заявіў, што Іосіф Сталін «не запляміў» сябе прамымі зносінамі і сустрэчамі з Адольфам Гітлерам. Паводле яго слоў, лідары найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў гэта зрабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0