Рэпер Алег ЛСП упершыню апублікаваў фота сваёй дачкі ў Instagram.
24 снежня пацвердзілася інфармацыя, што ў Алега ЛСП нарадзілася дачка. Музыкант размясціў фота, на якім ён з жонкай і дачкой каля елкі.
Алег ажаніўся мінулым летам са сваёй дзяўчынай Уладзіславай, з якой яны былі разам працяглы час. Ён не афішаваў вяселля.