Гродзенскі абласны суд прысудзіў да пажыццёвага зняволення 35-гадовага жыхара Ваўкавыскага раёна, які забіў сваю 81-гадовую бабулю, паведамляе «Наш час».

Унук правёў у турме больш за 12 гадоў, у тым ліку за забойства. Увесь гэты час яго падтрымлівала бабуля, якая перадавала яму прадукты і пераводзіла грошы.

Калі ж маладзён вызваліўся, то прыехаў менавіта да яе. Падчас канфлікту схапіўся за наж і сякеру. Бабуля атрымала не менш за 37 удараў, ад якіх памерла.

Пасля гэтага ўнук забраў з дому рэчы, а таксама 80 рублёў. Праз гэта яго судзілі не толькі за жорсткае забойства, а яшчэ і за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0