На 15 тралейбусных і 12 аўтобусных маршрутах павялічаць інтэрвалы і пусцяць машыны меншай умяшчальнасці.

«Аптымізацыя маршрутнай сеткі» закране жыхароў усіх мінскіх спальных раёнаў, апроч Курасоўшчыны, а таксама славуты цэнтральны аўтобусны маршрут № 100.

Гэтак, у выходныя да 9-й ранку й пасьля 20-й увечары пад «аптымізацыю» трапяць тралейбусныя маршруты пад нумарамі

  • 1 «„Маскоўскі“ аўтавакзал — Зялёны Луг-7»,
  • 3 «Вакзал — Ангарская-3»,
  • 15 «Маякоўскага — Дражня»,
  • 21 «Масюкоўшчына — Рэспубліканскі цэнтр тэнісу»,
  • 46 «Плошча Мяснікова — Зялёны Луг-7»,
  • 52 «Малінаўка-4 — Кунцаўшчына»,
  • 65 «Дружная — Малінаўка-4»,
  • а таксама аўтобусны №125 «Захад-3 — Гандлёвы цэнтр „Ждановічы“».

У працоўныя дні ў няпікавы час плануюць зменшыць памеры руху на тралейбусных маршрутах пад нумарамі

  • 5 «Вакзал — Маякоўскага»,
  • 7 «Бабруйская — Сухарава»,
  • 18 «Малінаўка-4 — Станцыя метро „Пушкінская“»,
  • 20 «Вакзал — Серабранка»,
  • 45 «Дружная — Паўднёвы Захад»,
  • 48 «Сухарава — Кунцаўшчына»,
  • 62 «Уручча-2 — Уручча-4»,
  • 64 «Станцыя метро „Інстытут Культуры“ — Малінаўка-4»,

а таксама на аўтобусных маршрутах

  • 3 «Вакзал — Чыжоўка»,
  • 4 «Дружная — станцыя „Мінск-Паўднёвы“»,
  • 17 «Сухарава-6 — Кунцаўшчына»,
  • 42 «Сухарава-6 — Кунцаўшчына»,
  • 50 «Дружная — Сухарава-6»,
  • 52 «Вакзал — Лошыца-2»,
  • 62 «Каліноўскага — Станцыя метро „Парк Чалюскінцаў“»,
  • 95Д «Славінскага — Сцяпянка (Геалагічны завулак)»,
  • 100 «Аэрапорт „Мінск-1“ — „Маскоўскі“ аўтавакзал»,
  • 117 «Дружная — Малінаўка-4»,
  • 142 «ДС „Возера“ — Платонава» (маршрут на час рамонту трамвайных каляін).

У «Сталічным транспарце й сувязі» агенцтву «Мінск-навіны» паведамілі, што ў студзені ды лютым на некаторых маршрутах пасажыраў стала троху менш, асабліва ў бок «Ждановічаў», і асабліва на маршрутках.

Расклад гарадскіх пасажырскіх аўтобусаў Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?