Узгадненне 31-й «дарожнай карты» па інтэграцыі Расеі і Беларусі, якая прапануе стварэнне наднацыянальных органаў, адкладзена на наступны этап абмеркавання, распавялі крыніцы РБК. Іншыя карты узгоднены.

23 снежня на сустрэчы з журналістамі прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў аб тым, што Масква і Мінск ўзгаднілі праграму паглыбленай эканамічнай інтэграцыі, прапісанай у адпаведных картах. Да гэтага было вядома, што ўсяго іх 31. Аднак перайсці да выканання апошняй карты, па словах Мядзведзева, можна будзе пасля выканання ўсіх папярэдніх. Яна прадугледжвае стварэнне наднацыянальных органаў, адзінага эмісійнага цэнтра і ўвядзенне адзінай валюты.

Гэта не супадае з публічнай пазіцыяй Мінска, які катэгарычна адмаўляўся абмяркоўваць стварэнне наднацыянальных структур.

Аб стварэнні наднацыянальных органаў «на гэтым этапе» гаворкі не вядзецца, запэўніў РБК адна з крыніц, знаёмых з перамовамі з расійскага боку. Як мінімум з-за тэрмінаў рэалізацыі прапаноў: самы кароткі тэрмін выканання самых простых «дарожных карт» — 2021 год, кажа ён і дадае, што на іншыя прадугледжана яшчэ больш часу: скончыць да 2023 года ці нават да 2024 года, таму перспектыва стварэння наднацыянальных органаў або адзінага эмісійнага цэнтра вельмі далёкая, рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0