Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі — гэта адназначна, паведамляе Радыё Рацыя.
У партыі было два прэтэндэнты. Цяпер партыя спынілася на кандыдатуры намесніка старшыні Аляксея Янукевіча. Для вылучэння трэба сабраць як найменей 100 тысяч подпісаў грамадзянаў Беларусі, якія маюць права галасаваць. А гэта, як паказалі папярэднія выбары, не самая лёгкая задача для апазіцыйных структураў.
«У партыі БНФ не губляюць надзеі выйсці на адзінага кандыдата, кажа яе старшыня Рыгор Кастусёў. — Партыя БНФ сышлася на тым, што асноўны прэтэндэнт у нас Аляксей Янукевіч. Ужо ідзе фармаванне ініцыятыўнай групы для Аляксея Янукевіча».