У Паставах адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу, прамыслоўцу, мецэнату Антонію Тызенгаўзу, сказаў гісторык Аляксей Ластоўскі.

Помнік адкрылі 27 снежня на вуліцы Савецкай. Бронзавая скульптура важыць 600 кг.

Аўтар праекту — скульптар Аляксандр Фінскі.

У Паставах таксама ёсць помнік стрыечнаму ўнуку Антонія арнітолагу Канстанціну Тызенгаўзу, помнік адкрылі ў 2006 годзе.

Антоні Тызенгаўз — стараста гарадзенскі. Яго намаганнямі ў Горадні адкрытыя тэатр, шматлікія адукацыйныя ўстановы, сучасныя на той момант фабрыкі, друкарня.​

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0