Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, сустракаючыся з калектывам Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній, піша БелТА.

У прыватнасці, на сустрэчы было ўзнята пытанне аб перспектыве адвязкі дарожнага збору ад працэдуры тэхнічнага агляду аўтамабіляў.

«Над гэтым пытаннем працуюць ужо даўно, разглядаюцца розныя варыянты вырашэння гэтай праблемы. А праблема на самай справе існуе, бо для таго каб пазбегнуць неабходнасці выплачваць падатак, некаторыя аўтаўладальнікі перасталі праходзіць тэхагляд, што пагражае не толькі свайму жыццю, але і жыццю іншых, — адзначыў Уладзімір Кухараў. - Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца ў пачатку наступнага года».

Як паведамляў раней міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Мінфін прапануе адвязаць выплату дарожнага збору ад тэхагляду, у якасці альтэрнатывы абмяркоўваецца варыянт уключэння збору ў кошт аўтамабільнага паліва. Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указа, які спрашчае парадак спагнання збору з адначасовым узмацненнем кантролю за яго выплатай. Таксама прапануецца стымул, каб выплачваць збор на працяглы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0