У горадзе Верхнеўральск Чалябінскай вобласці Расіі тры пенсіянеркі таемна запусцілі канвеер на закансерваваным лікёра-гарэлачным заводзе і выпусцілі алкаголю на мільёны рублёў. Аб гэтым паведамляецца на сайце абласной пракуратуры, паведамляе lenta.ru

Алкаголь у Верхнеуральску рабілі з 2001 па 2016 год, але пасля спынення працы абсталяванне пакінулі ў памяшканнях, яно знаходзілася ў спраўным стане. Жанчыны выкарысталі гэтае абсталяванне, а таксама нанялі рабочых, і пачалі вырабляць немаркіраваную алкагольную прадукцыю.

З лістапада 2017-га па сакавік 2018 года пенсіянеркі зрабілі на заводзе больш за 40 тысяч пляшак агульным коштам звыш 7,1 мільёна рублёў (каля 115 тысяч даляраў). Яны таксама прычынілі шкоду праваўладальнікам на 540 тысяч рублёў. Акрамя таго, паліцыя паспела прадухіліць выхад з канвеера партыі аб'ёмам у 90 тысяч бутэлек на 18,5 мільёна рублёў (каля 300 тысяч даляраў).

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0