Аварыя здарылася ўвечары 27 снежня ў Баранавічах на скрыжаванні вуліц Славянскай і Навамышскай, піша Intex-Press.

Кіроўца «Опеля» не справілася з кіраваннем і заехала ў двор прыватнага дома. Пры гэтым праламала жалезабетонны плот і зламала вальер, у якім знаходзіўся алабай. Гаспадароў дома не было.

Пасля аварыі жанчына сышла са двара. Праз дзве гадзіны яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі і даставілі на месца ДТЗ.

Жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення: ад яе пахла алкаголем, а таксама яна хісталася, калі ішла.

Пасля аварыі ў алабая пашкоджаны заднія лапы. Людзі ў аварыі не пацярпелі.

Фота: Аляксандр Кораб.

Фота: Аляксандр Кораб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0