На шматлікіх буйных беларускіх прадпрыемствах Беларусі ўжо зараз кіраўніцтва пачынае рыхтавацца да павышэньня цэнаў на расейскі газ і крызы, у якой пасьля гэтага апынецца беларуская эканоміка.
Як паведаміў сябра партыі БНФ Уладзімер Кунцэвіч, на наваполацкім «Паліміры» ўжо зараз распрацаваная стратэгічная «антыкрызавая праграма».
Сабекошт прадукцыі тут плянуюць зьніжаць шляхам скарачэньня штатаў прадпрыемства і зьмяншэньня заробкаў. Наступанай зімы працоўныя чакаюць з страхам, - паведамляе «Белорусский партизан».