Фота asbari.it

Фота asbari.it

Увечары ў нядзелю Віталь Кутузаў забіў першы мяч за свой новы клуб - каманду італьянскай серыі В «Бары».

У нядзелю позна ўвечары «Бары» абыграў у гасцях «Сасуола» – 1:3. Віталь забіў гол на 38-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:0.

Гэта таксама першы мяч форварда беларускай зборнай у сезоне 2008\2009. Пачынаў сезон Віталь у складзе «Пармы», але там нічога не атрымалася, амаль не гуляў, і ў студзені ён перайшоў у іншы клуб серыі «В» – «Бары».

За каманду з Адрыятычнага ўзбярэжжа Віталь забіваў у таварыскіх гульнях. Цяпер жа атрымаўся першы афіцыйны гол.

Пасля сённяшняй перамогі «Бары» вярнуў сабе першы радок турнірнай табліцы.

Пасля 29 гульняў у «Бары» 53 балы. «Ліворна» мае 51 бал, у «Пармы» -- 50, у «Сасуола» і «Трэсціны» – па 48.

***

Віталь Кутузаў у 2001 г. перайшоў з БАТЭ ў «Мілан», за які згуляў толькі два матчы.

Потым перайшоў у лісабонскі «Спортынг», дзе гуляў поруч з найлепшым на сёньня гульцом Еўропы Крышціяну Раналду (а тады зялёным хлопцам), у 2003 г . вярнуўся на Апэніны.

Гуляў за «Авеліна» (Серыя В), два сезоны ў «Сампдорыі» (забіў 7 мячоў), «Парму», сезон 2007/2008 зноў правёў у Серыі В, у складзе «Пізы». Гуляў досыць паспяхова: 37 матчаў, 10 галоў.

Вярнуўся ў «Парму», дзе не замацаваўся. У «Бары», здаецца, атрымліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?