Тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна адбылася сёння, паведамляе БелТА.

У першай частцы гутаркі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся цёплымі віншаваннямі з нагоды Новага года. Другая частка размовы доўжылася больш за гадзіну і была прысвечана ўзгадненню канкрэтных аб'ёмаў, тэрмінаў і цэн на пастаўкі вуглевадародаў і іншых відаў сыравіны.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама нявырашаныя пытанні інтэграцыі.

«У выпадку калі да 1 студзеня гэтыя пытанні вырашыць не паспеюць, паводле дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, члены ўрадаў выпрацуюць кампрамісны прамежкавы варыянт умоў паставак нафты і газу ў нашу краіну, да канчатковага прыняцця рашэнняў прэзідэнтамі. Якія, у сваю чаргу, пры неабходнасці сустрэнуцца для абмеркавання і прыняцця гэтых рашэнняў пасля калядных святаў у сярэдзіне студзеня», — расказалі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0