Тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбылася сёння па ініцыятыве расійскага боку, піша БелТА.
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Новым годам.
«У працяг і развіццё ўчорашняй размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэму паставак вуглевадародаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь», — праінфармавалі ў прэс-службе.