Аляксандр Лукашэнка 31 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу на тэму паставак і перапрацоўкі нафты. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што запрасіў удзельнікаў нарады, каб канкрэтна абмеркаваць адпаведныя пытанні ў развіццё праведзеных 30 і 31 снежня тэлефонных размоў з Уладзімірам Пуціным.

Па выніках нарады старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што ў працяг тэлефонных размоў Аляксандр Лукашэнка даручыў у найбліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы гаспадарчых суб'ектаў Беларусі і Расіі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну з мэтай забеспячэння бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў.

Таксама кіраўніком дзяржавы дадзена даручэнне забяспечыць ўжо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц.

Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0