Галандская паліцыя паведаміла, што знайшла 8 каштоўных малюнкаў, сярод якіх карціны П’ера-Огюста Рэнуара і Каміля Пісаро, што былі скрадзеныя 22 гады таму.

Нацыянальная пракуратура ў Гаазе паведаміла, што затрыманыя трое падазраваных у крадзяжы: 45-гадовы немец, які пражывае ў Дубаі, ягоная маці і яшчэ адзін 66-гадовы галандзец. Карціны, творы мастацтва XVII I XIX стст. , былі скрадзеныя з галерэі “Ноартман” у горадзе Маастрыхту. Паводле навіновых агенцтваў галандская паліцыя падазрае таксама ўладальніка галерэі, сёння нябожчыка, Роберта Ноартмана, які нібыта скраў карціны ў самога сабе, каб па часе дастаць кампенсацыю ад страхавой фірмы ў памеры 5 мільёнаў гульдэнаў (2.3 мільёна еўраў). Потым ён загадаў тром сваім памагатым знішчыць карціны. Але на шчасце для аматараў мастацтва троіца не выканала загаду.Галандскія ўлады паведамілі, што некаторым карцінам ўсё ж учынена вялікая шкода, бо яны захоўваліся скручаныя і да таго ж, у непрыдатных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?