На эвакуацыю дзясяткаў тысяч чалавек у аўстралійскіх штатах Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя адведзена менш за 48 гадзін. Агонь знішчыў больш за тысячу будынкаў. Да барацьбы са стыхіяй прыцягнутыя вайсковая авіяцыя і флот, паведамляе DW.

Дзясяткам тысяч чалавек у аўстралійскіх штатах Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя неабходна пакінуць свае дамы на працягу 48 гадзін з-за моцных лясных пажараў. Служба Новага Паўднёвага Уэльса па барацьбе з пажарамі ў чацвер, 2 студзеня, вызначыла тэрыторыю, якую неабходна пакінуць. Міністр транспарту Новага Паўднёвага Уэльса Эндру Канстанс папярэдзіў пра магчымае пагаршэнне сітуацыі.

За дзень да гэтага ў рэгіён накіравалі 5 верталётаў ВПС краіны і 2 судны Каралеўскага аўстралійскага ваенна-марскога флоту. Яны даставяць ваду і паліва, акажуць падтрымку ў барацьбе з агнём і дапамогуць у эвакуацыі.

Лясныя пажары бушуюць у Аўстраліі з верасня. Полымем ахоплена звыш за 5,5 млн гектараў. Гэта больш за плошчу Даніі ці Нідэрландаў. Распаўсюджванню агню спрыяюць высокая тэмпература і моцны вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0