У Расіі заявілі, што амаль 200 тысяч жыхароў акупаванага Данбаса атрымалі расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку летась, паведамляе ТАСС.
У расійскім МУС удакладнілі, што больш за 136 тысяч з іх — жыхары так званых «ДНР» і «ЛНР» і каля 60 тысяч — жыхары з іншых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.
232 заявы аб прыёме ў расійскае грамадзянства адхілілі з-за абмежавання на ўезд у Расію, нязнятай або непагашанай судзімасці або крымінальнага пераследу.