60-гадовую жанчыну і дзвюх яе дарослых дачок падазраюць у дачыненні да пажару, які спаліў частку заапарка ў горадзе Крэфельд (Паўночны Рэйн-Вестфалія), піша DW.

Тры жанчыны прыцягнулі ўвагу пасля здагадкі, што пажар выклікалі нябесныя ліхтарыкі, якія забароненыя ў большасці земляў Германіі.

Жанчыны распавялі паліцыі, што запусцілі такія паветраныя ліхтары ў навагоднюю ноч.

У выніку пажару згарэў вальер малпаў. Больш за 30 жывёл загінулі, у прыватнасці арангутан, шымпанзэ, гарылы і мармазетка.

Загінула самая старая ў Еўропе гарыла Маса, якой было 47 гадоў. Таксама загінула вялікая колькасць кажаноў і птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0