Лукашэнка пра Калядны турнір: У гэтыя навагоднія дні Мінск літаральна жыве і дыхае зорным хакеем
Аляксандр Лукашэнка сёння адкрыў XVI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і XXIV Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба», піша БелТА.
«У гэтыя навагоднія, святочныя дні Мінск літаральна жыве і дыхае зорным хакеем. Нас зноў сабраў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы прэзідэнта. Гэтыя спаборніцтвы верных рыцараў народнай лядовай гульні даўно называюць неафіцыйным аматарскім чэмпіянатам свету», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары