Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што забіты іранскі генерал Касем Сулеймані быў «тэрарыстам нумар адзін у свеце».
«Мінулай ноччу па маім загадзе амерыканскія ўзброеныя сілы паспяхова нанеслі бездакорны высокадакладны ўдар, у выніку якога быў забіты тэрарыст нумар адзін ва ўсім свеце — Касем Сулеймані… Сулеймані рыхтаваў непазбежныя і жудасныя напады на амерыканскіх дыпламатаў і вайскоўцаў. Мы злавілі яго на гарачым і ліквідавалі», — заявіў Трамп.
Таксама Трамп заявіў, што ўлады ЗША ліквідавалі Сулеймані, каб спыніць вайну з Іранам, а не для таго, каб яе пачаць. Амерыканскі лідар адзначыў, што Сулеймані меў дачыненне да гібелі мільёнаў чалавек.
«Яго праўленне тэрору скончана», — сказаў прэзідэнт.
Трамп заявіў, што ЗША не дамагаюцца змены рэжыму ў Іране.





