«Савушкаў прадукт» Аляксандра Машэнскага выкупіў у дзяржавы 136 425 акцый (або 50,7% ад статутнага фонду) ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат» за 48,3 мільёна рублёў, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Адчужэнне зроблена шляхам прамога продажу ў адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі ад 23 снежня 2019 года «ў мэтах развіцця аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці».

Дагавор куплі-продажу акцый быў заключаны 27 снежня. Грошы ў кошт аплаты акцый ужо паступілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0