Учора ў 14.37 з-за задымлення ў электрашчытавой у дзіцячым садку №4 Слаўгарада прыйшлося эвакуіраваць 42 чалавекі, паведамляе МНС.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Сярод эвакуяваных было 29 дзяцей. Да прыбыцця ратавальнікаў праз сістэму галасавога апавяшчэння людзей вывелі з будынка самі работнікі ўстановы адукацыі.

Прычынай задымлення стала кароткае замыканне электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0