Суд у снежні забараніў палітыку 18 месяцаў займаць дзяржаўныя пасады з-за сімволікі сепаратыстаў. Цяпер выбаркам Іспаніі пазбавіў яго мандата, піша DW.

Выбарчая камісія Іспаніі ў пятніцу, 3 студзеня распарадзілася пазбавіць мандата кіраўніка ўрада Каталоніі Жаакіма Тору. Выбаркам агучыў сваю пазіцыю праз два тыдні пасля рашэння суда ў Барселоне, у адпаведнасці з якім 57-гадоваму палітыку забаронена займаць дзяржаўныя пасады на працягу 18 месяцаў. Суд таксама аштрафаваў Тору на 30 тысяч еўра за невыкананне патрабаванняў выбарчай камісіі.

Выбаркам незадоўга да красавіцкіх парламенцкіх выбараў запатрабаваў зняць сімволіку прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі з будынку, у якіх размяшчаецца ўрад аўтаномнай іспанскай супольнасці. Аднак Тора двойчы праігнараваў крайнія тэрміны для зняцця сімволікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0