Міністрам эканомікі прызначаны Аляксандр Чарвякоў. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Раней Аляксандр Чарвякоў працаваў на пасадзе першага намесніка міністра эканомікі. Пасада міністра заставалася вакантнай пасля прызначэння Дзмітрыя Крутога першым віцэ-прэм'ерам.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка адзначыў, што кандыдатура на пасаду міністра эканомікі прапрацоўвалася на альтэрнатыўнай аснове, было некалькі прэтэндэнтаў.

Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі Магілёўскай вобласці), у 1994 годзе — аспірантуру БДСГА.

У 1988—1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаса-камбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна.

З 1991 па 1994 год — вучоба ў аспірантуры БДСГА.

У 1994—2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.

2010—2017 гады — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».

Са студзеня 2017-га — намеснік міністра эканомікі Беларусі. З лістапада 2018-га — першы намеснік міністра эканомікі.

Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і сааўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0