Жоао Саарэш - у левым ніжнім куце, справа - у профіль міністр замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб,

Жоао Саарэш - у левым ніжнім куце, справа - у профіль міністр замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб,

9 сакавіка, у другой палове дня, у Мінск прыбудзе дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале са старшынёй ПА Жоао Саарэшам.

Як паведамілі БелаПАН у Палаце прадстаўнікоў, 10 сакавіка дэлегацыя ПА АБСЕ сустрэнецца з кіраўніцтвам абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі.

11 сакавіка дэлегацыя возьме ўдзел у семінары «Паляпшэнне клімату для прыцягнення замежных інвестыцый», арганізаваным Рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусі сумесна з дэлегацыяй Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ пры падтрымцы Фонду ім. Фрыдрыха Эберта. Падчас семінара запланаваны выступленні кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Ханса‑Ёхана Шміта, кіраўніка Рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Уты Цапф, намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргея Іванова і іншых.

Візіт дэлегацыі ПА АБСЕ у Беларусь завершыцца 12 сакавіка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0