15:15 На могілках выступіў шэраг грамадскіх дзеячаў: Л. Гразнова, А. Макаеў. Яны заявілі пра неабходнасць расследавання справы Я. Паляковай і завядзення крымінальнай справы паводле арт. "давядзенне да самагубства".
На могілках таксама прысутнічалі аператары ў цывільным, а таксама намеснік старшыні гарвыканкама па ідэалагічнай працы сп. Казакевіч.
14:18 Грамадзянская паніхіда скончана. Цяпер труну з целам Я. Паляковай вязуць на могілкі.
13:02
Каля 70 чалавек сабраліся на развітанне з Яняй Паляковай. Труну пакуль не даставілі з моргу.
Шмат мясцовых: суседзі, сваякі, мясцовыя актывісты, у прыватнасці, сям'я Шылаў.
З Мінску прыехалі Вольга Казуліна, Людміла Гразнова. Вячаслаў Сіўчык, прадпрымальнік Алесь Макаеў, прыехаў з Клецку грамадскі актывіст Сяргей Панамароў.
Грамадскую актывістку і праваабаронцу знайшлі павешанай у ноч на 7 сакавіка, яе засудзілі на 2,5 гадоў хіміі за лжывы данос на участковага міліцыянта.