Напрыканцы 2019 года да 21-гадовага замежнага студэнта звярнуўся яго суайчыннік, сусед па інтэрнаце, з просьбай дапамагчы набыць кватэру ў Мінску. Ён не мог гэта зрабіць самастойна, бо не ведаў мовы. Хлопец пагадзіўся дапамагчы. Напярэдадні Новага года, атрымаўшы ў банку грашовы перавод, пацярпелы паклаў у бардачок аўтамабіля знаёмага больш за $74 тысячы, паведамілі ў СК.

Далей студэнт папрасіў знаёмага выйсці з аўтамабіля (каб перанесці некаторыя рэчы ў багажнік), а сам разам з грашыма з'ехаў. Неўзабаве ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Міліцыя знайшла і канфіскавала ўсе скрадзеныя грошы, большая частка якіх ($70 тысяч) знойдзеныя ў тайніку ў лесапаласе ў межах Мінска.

21-гадовага студэнта абвінавачваюць па ч.4 арт.206 КК (рабаванне, учыненае ў асабліва буйным памеры).

Ён пад вартай. Накладзены арышт на яго маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0