Сёння раніцай, а 8:15, у Гомелі згарэла другая ў гэтым годзе ёлка, на гэты раз на Прывакзальнай плошчы, пішуць «Моцныя Навіны».
Раней 2 студзеня загарэлася ёлка на праспекце Рэчыцкім каля «Гіпа». Бацька з сынам запускалі там петарды. Адна з іх патрапіла ў надзіманага Дзеда Мароза, пасля чаго агонь перакінуўся на ёлку.
Два гады таму, у 2018 годзе, у навагоднюю ноч у Гомелі згарэлі дзве ёлкі: адна каля тралейбуснага парка, другая — каля бібліятэкі імя Леніна.
0
0
0
0
0
0