Паведамленне пра пажар дома па вуліцы Меліярацыйнай ў аграгарадку Парыж Пастаўскага раёна паступіла мінулай ноччу, 4 студзеня а 23:17, паведамілі ў МНС.
Прыбыўшы да месца пажару, ратавальнікі ўбачылі, што дом гарыць адкрытым полымем, абваліліся дах і столь.
Падчас тушэння пажару быў знойдзены на канапе пад абваленымі канструкцыямі труп гаспадара дома. 68-гадовы мужчына пражываў адзін.
Прычына пажару вызначаецца.