Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымым павелічэнні колькасці каманд, якія будуць удзельнічаць у Калядным турніры.

«Мы і далей будзем падтрымліваць гэты турнір. Магчыма, павялічваць колькасць каманд», — цытуе by.tribuna.com заяву Лукашэнкі, якая прагучала на тэлеканале «Беларусь 1».

«Ахвотных прыехаць велізарная колькасць. Але мы пакуль у сілу розных прычын абмяжоўваемся 12 камандамі. Хацелася б, каб іх было больш. Для спартсменаў гэта проста свята, калі яны сустракаюцца на лёдзе праз дзясяткі гадоў пасля таго, як сышлі з прафесійнага спорту», -​​- сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0