Еўрасаюз уводзіць забарону на ўвоз малочных і мясных прадуктаў у ручной паклажы.

Як паведамляе прэс‑служба Еўракамісіі, новыя правілы аб увозе прадуктаў жывёльнага паходжання ў краіны ЕС увойдуць у сілу 1 мая.

Згодна з новымі правіламі,

з 1 мая перасякаць мяжу ЕС нельга будзе з шакаладам, бутэрбродамі і іншымі прадуктамі, што ўтрымліваюць малако або мяса.
Забарона закране як багаж, што ўвозіцца, так і паштовыя перасылкі.

У ЕС апасаюцца, што прадукты малочнага і мяснога паходжання маюць пагрозу для здароўя жывёл і людзей у краінах аб’яднанай Еўропы. Яны могуць выклікаць такія небяспечныя для людзей захворванні, як птушыны грып і іншыя.

Выключэнне новыя правілы робяць толькі для аб’ёмаў масай да 10 кг з Грэнландыі, Ісландыі, Фарэрскіх астравоў і Харватыі. Апрача таго, няма абмежаванняў у дачыненні да дзіцячага харчавання і ежы, патрэбнай чалавеку для медыцынскіх мэтаў, калі груз не важыць больш за 2 кг і правільна ўпакаваны. Дазволена таксама правозіць да 20 кг рыбы і морапрадуктаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0