Раён Новы Бялград.

Раён Новы Бялград.

Самы шуканы Гаагскім трыбуналам ваенны злачынца, былы камандуючы арміяй баснійскіх сербаў Ратка Младзіч гадамі не выходзіць са свайго сховішча ў адным са шматпавярховікаў Бялграда.

Пра гэта сёння піша бялградская газета Press са спасылкай на крыніцу, блізкую да сербскіх спецслужбаў.

Ён цалкам спыніў сувязі з вонкавым светам, не камунікуецца з сям’ёй ці сябрамі. Ёсць толькі адзін чалавек, які ведае, дзе Младзіч. Той яму калі‑нікалі, раз на сем‑дзесяць дзён, прыносіць ежу ці медыкаменты.


Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі ў Гаазе шукае Младзіча цягам 13 гадоў па абвінавачанні ў ваенных злачынствах, здзейсненых у Босніі ў сярэдзіне 1990‑х.

За інфармацыю пра месцазнаходжанне Младзіча сербскія ўлады абяцаюць мільён еўра.

Младзіч, найхутчэй, схаваўся ў шчыльна забудаваным шматпавярховікамі раёне Новы Бялград. Дарэчы, экс‑лідэр баснійскіх сербаў Радаван Караджыч таксама жыў у гэтым раёне, пакуль не быў арыштаваны і не адпраўлены ў Гаагу.

korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0