У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі антыінтэграцыйных акцый пратэсту, якія праходзілі ў сталіцы ў снежні. Аднак, як высветлілася, судзяць не толькі праціўнікаў інтэграцыі. 9 студзеня суд Цэнтральнага раёна разглядаў справу 29-гадовага Ягора Красоты.

7 снежня падчас шэсця па праспекце Незалежнасці ў натоўпе з’явіўся п’яны правакатар, які стаў выкрыкваць «Расія, наперад!». Хлопец паводзіў сябе так нібыта быў п'яны. У выніку дэманстранты здалі яго міліцыі.

Правакатарам аказаўся Ягор Красота, колішні выпускнік гістфаку БДУ. «Будучы ўжо пры нараджэнні «да мозга касцей» рускім чалавекам, я нарадзіўся і вырас у Беларусі, якая па іроніі лёсу да майго свядомага ўзросту з’яўляецца так званай незалежнай дзяржавай», — пісаў Красота.

Аказалася, што на хлопца ў той дзень склалі пратакол за распіццё алкагольных напояў ці спажыванне наркатычных сродкаў у грамадскім месцы.

У выніку прыхільнік «рускага свету» быў прысуджаны да 15 базавых велічынь штрафу (405 рублёў).

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?