Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» выказаўся наконт беларусаў: чым яны адрозніваюцца ад суседніх народаў.

«Я зусім нядаўна пачытаў закрытую справаздачу для прэзідэнта, як нас ацэньваюць у свеце. Я не буду ўсё пераказваць, але што мне спадабалася (гэта кажуць не проста людзі, якія да нас прыехалі ў хакей пагуляць, турысты і гэтак далей, а прафесіяналы і спецыялісты) — кажуць, так, у Беларусі ёсць карупцыя, але яна ці на мінімуме, а калі наверсе, то яе наогул месцамі няма.

Аб беларусах яны кажуць (цытую), што «гэта адукаваныя, працавітыя людзі», і, што мяне ўразіла, «гэта людзі, якія не возьмуць таго, што ім не належыць, у адрозненне ад украінцаў, расіян і іншых суседзяў». Мне было прыемна чытаць гэтую справаздачу з закрытых крыніц, дзе людзі ўслых не гавораць, а проста распрацоўваюць палітыку, раяць сваім урадам», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0