3 сакавiка ўдзень на рацэ Сож у Слаўгарадзе адбылося здарэнне, якое ледзьве не скончылася трагедыяй.

Жыхар вёскi Дубна Слаўгарадскага раёна паспрабаваў на аўтамабiлi «Фальксваген‑Гольф» перасячы раку па лёдзе, якi ўжо падтаў.

У Магiлёўскiм абласным упраўленнi МНС паведамiлi, што 32‑гадовы мужчына вырашыў скарацiць шлях да дома. Ён пераехаў Сож, але завяз у снезе на iншым беразе. Тады вадзiцель вырашыў вярнуцца назад, i на сярэдзiне ракi аўтамабiль правалiўся пад лёд.

Мужчына паспеў выскачыць i ўратавацца. «Гольф» патануў, але яго выцягнулi службы МНС. Уладальнiку аўтамабiля давядзецца заплацiць за аперацыю па выратаваннi, якая доўжылася каля пяцi гадзiн, прыкладна 1 мiльён рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?