У чвэрцьфінальнай серыі каманда Міхаіла Захарава ў панядзелак з лікам 3:0 перамагла наваполацкі «Хіміка‑СКА»
(5 сакавіка — 4:1, 6 сакавіка — 5:4, у овертайме, 9 сакавіка — 3:0). У заключнай гульні ў Наваполацку шайбы закінулі Раманенка (17, у большасці), Стасенка (47) і Кітараў (49, у большасці).

У іншых парах для выяўлення пераможцы спатрэбіцца яшчэ як мінімум адзін матч.

Вынікі сустрэч, што прайшлі 9 сакавіка:

«Керамін» (Мінск) — «Металург» (Жлобін) — 1:3 (Баукін, 51 — Тврдон, 11, у большасці, 60, Волчак, 15) (папярэднія сустрэчы — 3:2, 4:6);

«Нёман» (Гродна) — «Гомель» — 1:0 (Валчкоў, 35, у большасці 5 на 3) (1:3, 2:1);

«Віцебск» — «Хімвалакно» (Магілёў) — 3:4, у овертайме (Ерашоў, 11, Цімчанка, 31, у большасці, 45, у большасці — Самахвалаў, 28, Летаў, 51, у большасці, 71, Магдзееў, 60) (4:3, 0:3).

Наступныя чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць 10 сакавіка.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0