Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.

«У Старадарожскім гарнізоне, у адной з вайсковых частак, вайсковец кантрактнай службы, парушыўшы правілы бяспекі падчас эксплуатацыі буксіраванага гусенічнага трактара атрымаў цяжкія траўмы. Яму аказваецца медыцынская дапамога, па яго выехаў аўтамабіль хуткай дапамогі Галоўнага ваенна-клінічнага медыцынскага цэнтра», — напісала яна.

Вайсковец праходзiць службу па кантракце ў частцы са студзеня 2018 года. Праводзіцца праверка.

Дапоўнена: Пазней стала вядома, што салдату ўратавалі жыццё, піша тэлеграм-канал Арцёма Гарбацэвіча. Але траўмы цяжкія: адной нагі няма зусім, на другой — няма стапы.

Сталі вядомымі і акалічнасці здарэння — ехала гусенічная тэхніка, хлопец вырашыў на яе заскочыць падчас руху, а нага трапіла ў гусеніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0